20 траўня 2024, панядзелак, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сахашчык звярнуўся да беларускіх і расейскіх вайскоўцаў

46
Сахашчык звярнуўся да беларускіх і расейскіх вайскоўцаў

Экс-камандзір 38-й Берасцейскай дэсантна-штурмавой брыгады заклікаў расейцаў пакінуць нашу краіну.

Падпалкоўнік запасу, экс-камандзір 38-й асобнай Берасцейскай дэсантна-штурмавой брыгады Валерый Сахашчык нагадаў аб тым, што ва Украіне з беларусаў сфармаваная 1-я асобная дэсантна-штурмавая рота. Ён таксама нагадаў беларускім вайскоўцам аб прысязе, а расейскіх заклікаў пакінуць Беларусь.

Фота 18 вайскоўцаў роты Сахашчык змясціў у сваім тэлеграм-канале. Падраздзяленне створанае з ініцыятывы ягонага дэпартамента ў АПК і пад асабовым кіраўніцтвам Сахашчыка "афіцэрамі Узброеных сіл і спецпадраздзяленняў, патрыётамі свабоднай, дэмакратычнай Беларусі".

Ва Украіне рота "атрымлівае баявы досвед, неабходны для стварэння новага, высокатэхналагічнага і высокаэфектыўнага беларускага войска". Раней Сахашчык паведамляў аб стварэнні гэтага падраздзялення і аб тым, што яно дзейнічае ўжо два месяцы.

У сённяшнім допісе ёсць два звароты. Першы - да беларускіх вайскоўцаў: «Мы заўсёды былі адзіным народам, і такім застаёмся. Злачынная групоўка, якая незаконна захапіла і ўтрымлівае ўладу ў Рэспубліцы Беларусі, спрабуе раскалоць нас і падбухторвае нас адзін супраць аднаго. Але нам няма чаго дзяліць. Мы, ваяры, прынялі прысягу, каб гарантаваць бяспеку нашага народа, абараняць яго ад ворагаў, якія праліваюць кроў беларусаў і пазбаўляюць іх свабоды. Давайце памятаць аб нашай прысязе і выконваць свой вайсковы абавязак!»

Другі зварот - да расейскіх вайскоўцаў у Беларусі: «Ніхто не клікаў вас на нашу Радзіму. Усякія дамоўленасці з ужо даўно незаконнай беларускай уладай не вартыя нават той паперы, на якой яны напісаныя. Вы такія ж акупанты, як і вашыя суайчыннікі, якія прысутныя ва Украіне. Неўзабаве мы прапануем вам пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусі і вярнуцца ў Расею, і калі гэты момант надыдзе, у вашых інтарэсах будзе зрабіць гэта самахоць».

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках