20 траўня 2024, панядзелак, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Наша Ніва»: Зняволеныя наваполацкай калоніі мяркуюць, што ў Віктара Бабарыкі інсульт

20
«Наша Ніва»: Зняволеныя наваполацкай калоніі мяркуюць, што ў Віктара Бабарыкі інсульт
ВІКТАР БАБАРЫКА

У палітвязня, магчыма, прабітае лёгкае.

Экс-банкір Віктар Бабарыка перанёс інсульт. Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў былы палітвязень Валянцін Лабачоў.

Сам Валянцін даведаўся пра гэта ад сваякоў аднаго з палітвязняў.

«Віктар Бабарыка, магчыма, перанёс інсульт, і ў яго прабітае лёгкае», – расказваюць вязні калоніі.

Яны не ведаюць, якая сувязь паміж інсультам і станам грудной клеткі.

Паводле інфармацыі з калоніі, Бабарыка да гэтага часу не вярнуўся туды.

Сам Валянцін Лабачоў мяркуе, што калі б у Віктара Бабарыкі ўсё было добра са здароўем, то праўладныя каналы ўжо паказалі б, як ён выглядае, як гэта было з Марыяй Калеснікавай. «А тут два месяцы нічога не вядома пра чалавека. Ці значыць гэта, што ён часткова ці цалкам паралізаваны?» – задаецца пытаннем былы палітвязень.

«Бабарыка знаходзіцца ў Калядзічах у Рэспубліканскім шпіталі для зняволеных», – мяркуе Валянцін Лабачоў.

Ужо больш за месяц пра асуджанага на 14 гадоў калоніі Віктара Бабарыку нічога не вядома. Мяркуючы з наяўнай інфармацыі, у ноч з 24 на 25 красавіка яго шпіталізавалі ў лякарню Наваполацка.

12 траўня ад праваабаронцаў з'явілася інфармацыя, што да свайго атрада ў наваполацкай калоніі ён нібыта ўжо не прыпісаны, а пасля – пра тое, што яго нібыта перавялі ў турэмны шпіталь пры СІЗА-1 у Менску. Пасля гэтага ніякіх звестак не паступала.

17 траўня адбылося масавае затрыманне медыкаў у Цэнтральнай гарадской лякарні Наваполацка – якраз у той, куды даставілі былога прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта. Многім медыкам далі ад 10 да 15 сутак. Некаторым выпісалі штрафы.

Сярод іншага вядома, што хірурга Міхаіла Пачкоўскага і ўролага Паўла Стальмакова арыштавалі на 15 сутак, загадчыцу аддзялення гінекалогіі Ірыну Васільеву і фельчарку хуткай дапамогі Наталлю Первянёнак – на 10 сутак, а спецыялістку УГД Алу Стальмакову аштрафавалі на 100 базавых велічыняў.

Потым медыкаў звольнілі за пропускі, паведамляў тэлеграм-канал «Белыя халаты».

Кіраўнік «Белгазпрамбанка» Віктар Бабарыка вылучыў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкія выбары 2020 года і сабраў рэкордную колькасць подпісаў выбарнікаў. Сацыялагічныя даследаванні сведчылі, што ён мае самы высокі рэйтынг сярод усіх кандыдатаў. Аднак у чэрвені 2020 года лукашысты яго арыштавалі, а Цэнтрвыбаркам адмовіў яму ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках