20 траўня 2024, панядзелак, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў зрабіў заяву аб ядравай зброі ў Беларусі

15
Лаўроў зрабіў заяву аб ядравай зброі ў Беларусі

РФ не аддасць кантроль над ракетамі

Расея захоўвае кантроль над ядравай зброяй, якая будзе размешчана на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.

Са слоў Лаўрова, Расейская Федэрацыя і Беларусь як сябры «саюзнай дзяржавы» маюць «поўнае права дамаўляцца аб размяшчэнні часткі расейскай тактычнай ядравай зброі на тэрыторыі Беларусі».

«Мы захоўваем кантроль над зброяй, якая будзе размешчана на тэрыторыі нашага «хаўрусніка», – падкрэсліў ён.

Адзначым, што ў канцы траўня міністры абароны Расейскай Федэрацыі і Беларусі падпісалі дакумент аб размяшчэнні расейскай тактычнай ядравай зброі ў Беларусі. Між іншым, Масква плануе перадаць Менску ракетны комплекс «Іскандэр-М», які здольны запускаць ракеты з ядравай боегалоўкай.

У той жа час, кантроль за ядравай зброяй застаецца за Расеяй, нягледзячы на тое, што Лукашэнка пачаў разважаць аб ударах «ядзеркай».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках