20 траўня 2024, панядзелак, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына разгортвае ЗРК Patriot для абароны саміту NATO

Нямеччына разгортвае ЗРК Patriot для абароны саміту NATO

Саміт адбудзецца 11–12 ліпеня.

Нямеччына разгортвае сістэму супрацьпаветранай абароны Patriot у Вільні ў рамках падрыхтоўкі да ліпеньскага саміту NATO, які адбудзецца 11–12 ліпеня.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Узброеных сілаў Літвы.

«Месца разгортвання ўкамплектаванае экіпажам Узброеных сілаў Нямеччыны, які забяспечыць бесперабойнае функцыянаванне сістэмы», – гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што сістэма Patriot упершыню выконвае баявыя задачы ў Літве. Акрамя гэтага, напярэдадні саміту будуць разгорнутыя іншыя баявыя сілы і сродкі ў адпаведнасці з загадзя распрацаванымі планамі, працэдурамі, канцэпцыямі сувязі і лагістыкай, для чаго задзейнічаюць больш за тры тысячы вайскоўцаў Літвы.

У час саміту Узброеныя сілы Літвы разам з хаўруснікамі будуць дадаткова забяспечваць супрацьпаветраную абарону, ахову крытычна важных аб'ектаў і маршрутаў, абарону фізічных асобаў, праверку памяшканняў і транспартных сродкаў, а таксама пошук выбуховых рэчываў на аб'ектах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках