24 красавiка 2024, Серада, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ пайшлі наперад і прасунуліся пад Сватавым

1
УСУ пайшлі наперад і прасунуліся пад Сватавым

Украінскія войскі контратакавалі «на плячах» уцякаючых расейцаў.

Сілы абароны Украіны дзякуючы контратацы змаглі рушыць наперад на 400 м на Сватаўскім кірунку ў Луганскай вобласці.

Пра гэта паведаміў камандуючы Наземнымі войскамі Узброеных сіл Украіны генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі. Ён наведаў часці ўкраінскіх войскаў, якія трымаюць абарону на найбольш напружаных адрэзках фронту.

Дарэчы, вораг, узмацніўшы свае групоўкі штурмавымі атрадамі «Шторм Z», якія складаюцца са зняволеных, падрыхтаваных для штурмавых дзеянняў у спецыяльных лагерах, перайшоў да вядзення наступальных дзеянняў пад Максютаўкай, Навасёлаўскім, Кузюмаўкай, Макееўкай, Белагораўкай, Спорным, спрабуючы прарваць абарону і развіць наступленне. Баі ў гэтых раёнах працягваюцца амаль кругласутачна.

«Праца непасрэдна ў раёнах баявых дзеянняў накіраваная на аператыўнае развязанне праблемных пытанняў на месцы. Гэта дае магчымасць валодаць рэальнай абстаноўкай на месцах, а не па рапартах або дакладах. Падчас жывых стасункаў з камандзірамі падраздзяленняў мы распрацавалі і рэалізуем новыя падыходы і бачанне найхутчэйшага дасягнення поспеху на асобных кірунках фронту», - паведаміў Сырскі.

З яго слоў, кожныя такія дзеянні патрабуюць дбайнага планавання, карпатлівай падрыхтоўкі вайскоўцаў для іх практычнага выканання, гэта значыць, узгодненых дзеянняў штабоў і падраздзяленняў для паспяховага выканання баявых задач.

«Тады нават колькасная перавага не дапамагае ворагу. Як прыклад, хачу адзначыць працу падраздзялення 92 асобнай механізаванай брыгады, якое не толькі адбіла атаку ворага на Сватаўскім кірунку, але і паспяхова контратакавала і на яго «плячах» прасунулася наперад на 400 метраў. Іншы прыклад, гэта паспяховыя дзеянні вайскоўцаў 80 асобнай дэсантна-штурмавой брыгады, якія штодня, крок за крокам, граматнымі тактычнымі дзеяннямі вызвалілі значны кавалак тэрыторыі ля Іванаўскага лесу», - падкрэсліў генерал-палкоўнік.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках