8 траўня 2024, Серада, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску другую ноч запар абнаўляюцца тэмпературныя антырэкорды

2
У Менску другую ноч запар абнаўляюцца тэмпературныя антырэкорды

Абноўлены рэкорд, якому 95 гадоў.

Другую летнюю ноч запар у Беларусі фіксуюцца мінусавыя тэмпературы, піша BPN.

Халадней за ўсё ў ноч на 4 чэрвеня было на метэастанцыі «Палеская» ў Лунінецкім раёне - 1,1 градуса марозу. Ранейшы лакальны антырэкорд складаў 0 градусаў (у 2017 годзе). Пры гэтым на глебе было да мінус 6, сведчыць аператыўная мапа Белгідрамета.

У цэлым гістарычныя мінімумы ночы перапісаны на 15 метэастанцыях, яшчэ на дзвюх экстрэмумы паўтарыліся. У Менску другую ноч запар абнаўляюцца антырэкорды, зафіксаваныя 95 гадоў таму. 3 чэрвеня было +2,2 супраць +2,7 у 1928 годзе, 4 чэрвеня - +0,7 супраць +1,2.

Апроч «Палескай», адмоўныя тэмпературы зафіксаваныя ў Ганцавічах (-0,3; ранейшы рэкорд -0,2 у 1977 годзе), Клічаве (-0,3 супраць +0,3 у 2003 годзе) і Кастрычніцкім (-0,1 супраць +1,9 у 2003-м).

Антырэкорд ночы на 4 чэрвеня для ўсёй тэрыторыі краіны — 2,1 градуса ніжэй за нуль (у 1930 годзе ў Горках), антырэкорд месяца — мінус 2,3 (1 чэрвеня 2001 года на «Палескай» і 11 чэрвеня 1982 года ў Воршы).

У ноч на 5 чэрвеня замаразкаў не чакаецца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках