Названы самыя эканамічныя аўтамабілі 2023 года
9- 4.06.2023, 18:39
- 6,980
Экспэрты ўключылі ў спіс толькі аўто, якія можна набыць новымі ў 2023 годзе.
Выбіраючы аўтамабіль, большасць кіроўцаў арыентуюцца не толькі на надзейнасць і функцыянальнасць мадэлі, а і на яе паліўную эканамічнасць. Зрэшты, гэта не дзіўна, бо менавіта выдаткі на паліва складаюць ільвіную дзель у гадавых выдатках на абслугоўванне аўто, піша «Аўтацэнтр».
Агенцтва аховы навакольнага асяроддзя ЗША прааналізавала ўсе прапанаваныя на рынку мадэлі аўта і склала спіс машын з самым нізкім выдаткам паліва. Экспэрты ўключылі ў яго толькі аўтамабілі, якія можна набыць новымі ў 2023 годзе.
Як паведаміла выданне Cars, аналітыкі агенцтва падзялілі прапанаваныя мадэлі на групы, у залежнасці ад тыпу сілавой устаноўкі.
Бензінавыя аўтамабілі з найлепшымі паказчыкамі выдатку паліва:
Mitsubishi Mirage - 6,5 літра на 100 км;
Hyundai Elantra – 7,1 літра на 100 км;
Honda Civic – 7,1 літра на 100 км;
Kia Rio - 7,4 літра на 100 км;
Toyota Corolla – 7,4 літра на 100 км.
ТОП-5 гібрыдных мадэлі з нізкім расходам паліва:
Toyota Prius – 4,2 літра на 100 км;
Hyundai Elantra Hybrid – 4,4 літра на 100 км;
Kia Niro Hybrid - 4,4 літра на 100 км;
Toyota Camry Hybrid – 4,6 літра на 100 км;
Hyundai Sonata Hybrid – 4,7 літра на 100 км.
Самыя эканамічныя гібрыды:
Lexus NX 450h + – 2,8 літра на 100 км;
Chrysler Pacifica Hybrid - 2,9 літра на 100 км;
Hyundai Tucson Plug-in Hybrid – 2,9 літра на 100 км;
Hyundai Santa Fe Plug-in Hybrid - 3,0 літра на 100 км;
Volvo V60 Recharge – 3,2 літра на 100 км.