Пянткоўскі: Прыгожын рыхтуе расейцаў да паразы
3- 4.06.2023, 19:36
- 11,352
Верхавод ПВК «Вагнера» дыскрэдытуе саму ідэю вайны.
Расейскі палітолаг Андрэй Пянткоўскі ў эфіры тэлеканалу «Эспрэса» выказаў меркаванне, што верхавод ПВК «Вагнера» Яўген Прыгожын дыскрэдытуе саму ідэю вайны:
- Я вось цытую яго апошнія заявы: не мы прыдумалі гэтую спецаперацыю, не мы развязалі гэтую бяздумную вайну. Тыя салдаты, якія кінуты ў гэтую трагедыю, калі яны адкрыюць вочы, яны парвуць азадак тым, хто гэта зрабіў. І вы будзеце працягваць пераконваць мяне, што гэта ён робіць па ўказанні Пуціна? Вядома, ён маніпулюе, ён фронтмэн, калі б ён быў адзіночкай, то быў бы даўно ліквідаваны. На мой погляд, у атачэнні Пуціна ўжо сфармавалася дастаткова сур'ёзная група людзей, якія зразумелі, што вайна прайграная. І трэба развязаць значна важнейшыя задачы: як захаваць сваю ўладу і сваю ўласнасць у краіне, якая прайграла ў постпуцінскай і пасляваеннай Расеі.
І Прыгожын сваімі зваротамі выконвае найважнейшую ролю для гэтай групы, ён рыхтуе як раз гэтае Z-патрыятычнае грамадства, частку, на мой погляд, 10-15% насельніцтва, да прыняцця паразы.
Ён прапануе ім замест перамогі іншае задавальненне пасля вайны - расправу над здраднікамі, расправу над жыхарамі Рублёўкі, ён жа фактычна апладзіраваў гэтым налётам дронаў на Рублёўку. І за ім стаяць вельмі сур'ёзныя сілы, па-мойму, пэўная глыбінная праслойка КДБ, што вырашыла, што вайна прайграная, а чым трэба займацца - найперш захаваць уладу і ўласнасць пасля паразы.