Экс-ідэолаг «Адзінай Расеі»: Прапагандысцкая машына паралізаваная
11- 4.06.2023, 19:57
- 24,624
Украіна дабілася вялікіх поспехаў у Белгародскай вобласці.
Экс-ідэолаг «Адзінай Расеі», палітолаг Сяргей Маркаў апублікаваў паражэнчы допіс у Telegram. Ён гаворыць пра поспехі Украіны пасля аперацыі расейскіх добраахвотнікаў у Белгародскай вобласці.
«Запалохалі мільёны людзей тым, што на захадзе Расеі бяспечных месцаў няма.
Дэманструюць усім ціхую безадказнасць расейскіх уладаў. Гандзі быў больш жорсткі.
Хутка даб'юцца перакідкі ў Белгарадскую вобласць вялікіх масіваў войскаў Расеі і агалення важных участкаў фронту на Поўдні, дзе УСУ плануе наступ.
Легалізуюць узброеныя атрады, якія яны пазіцыянуюць як вайсковую апазіцыю Пуціну. Усе гэтыя РДК і ЛСР.
Захапілі расейскую інфармацыйную прастору. Таму што расейская прапагандысцкая машына выявілася паралізаванай, як у крытычныя дні», — напісаў Маркаў.