12 студзеня 2026, панядзелак, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нечаканы наступ

7
Нечаканы наступ

Аперацыя на тэрыторыі РФ - яскравы прыклад рэалізацыі стратэгіі недырэктыўных дзеянняў.

Першая паспяховая наступальная аперацыя на тэрыторыі РФ у Белгародскай вобласці. Пара вызваліць Прыднястроўе і вызваліць усіх нашых палонных.

Аперацыя для стварэння дэмілітарызаванай зоны на тэрыторыі РФ уздоўж асобных раёнаў Белгарадскай вобласці - адна з самых эфектыўных ваенных ініцыятыў Украіны падчас вайны. І яна паказвае, які вялікі стратэгічны эфект мела б вызваленне Прыднястроўя.

Аперацыя на тэрыторыі РФ - яскравы прыклад рэалізацыі стратэгіі недырэктыўных дзеянняў. Расея чакае наступ на Данбасе і ў Запарожскай вобласці, засяроджвае там усе сілы і замест гэтага атрымлівае ўдар там, дзе Расея аслабіла абарону, - у Белгародскай вобласці.

Варта адзначыць высокую эфектыўнасць усіх герояў, якія далучыліся да аперацый "Расейскага ахвотніцкага корпуса" і легіёна "Свабода Расеі" для вызвалення Белгародскай вобласці ад маскоўскіх акупантаў. Расейскае камандаванне вымушанае перакінуць значныя сілы, спрабуючы спыніць аперацыі ахвотнікаў у прымежных абшарах.

Аперацыі для дэмілітарызацыі расейскіх вайсковых аб'ектаў, з усяго відаць, неабходна распаўсюдзіць уздоўж усёй дзяржаўнай мяжы з РФ, каб не дапусціць канцэнтрацыі ўсіх сіл ля Шабекіна.

Але асаблівую ўвагу, на мой погляд, трэба засяродзіць на падтрымцы нацыянальна-вызваленчага руху на акупаванай РФ тэрыторыі Малдовы – у Прыднястроўі.

Вызваленне Прыднястроўя і ліквідацыя расейскіх вайсковых баз і каналаў кантрабанды - стратэгічная перамога, якая зробіць поўдзень Украіны бяспечным, мы зможам зняць з мяжы значныя сілы (да дзвюх брыгад), якія цяпер адцягваюцца на ахову мяжы з акупаванымі раёнамі.

Асабліва важна, што ў Прыднястроўі Украіна можа ўзяць у палон вялікі абменны фонд - да 20 тысяч расейскіх вайскоўцаў і супрацоўнікаў акупацыйных улад. Гэта значна больш, чым знаходзіцца ў палоне РФ грамадзян Украіны, і мы атрымаем магчымасць вызваліць увогуле ўсіх, хто яшчэ з 2014-га знаходзіцца ў расейскіх турмах.

Для рэалізацыі стратэгічнай ініцыятывы Украіне не абавязкова біць менавіта там, дзе вораг чакае ўдар, дзе ён наймацнейшы. Расейскую абарону трэба ўсюды, дзе можна, «размякчаць».

Але галоўным вынікам кампаніі 2023 можа быць наступ у самым нечаканым месцы - у Прыднястроўі. На маю думку, падрыхтоўка да такой аперацыі мае праводзіцца не менш старанна, чым абарона на Данбасе і падтрымка вызваленчага руху на Белгародчыне.

Юрый Бутусаў, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках