Расейскія добраахвотнікі знішчылі тэхніку войска РФ на КПП «Шабекіна»
17- 5.06.2023, 11:13
- 31,130
Удар быў нанесены дронамі.
Расейскія добраахвотнікі з легіёна «Свабода Расеі» і «Рускага добраахвотніцкага корпуса працягваюць баі ў Белгарадскай вобласці РФ.
«Гэтай ноччу з выкарыстаннем дронаў групы Легіёна знішчылі 2 танкі, 1 БМП-3 і 1 БРДМ у раёне КПП «Шабекіна».
Рухаемся далей да поўнага знішчэння рэжыму. Расея будзе свабоднай!» - заявілі байцы легіёна.
Раней, як пісаў сайт Charter97.org, расейскія добраахвотнікі паказалі кадры ўзяцця ў палон акупантаў на Белгарадчыне.