Абнародавана карта зон адпачынку, дзе беларусам не рэкамендуюць купацца
4- 5.06.2023, 11:56
- 5,492
Спецыялісты ацанілі 350 зон адпачынку.
Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя папярэдзіў аб месцах, дзе лепш не купацца.
У ведамстве расказалі, што за тыдзень іх спецыялісты ацанілі 350 зон адпачынку.
На пачатак чэрвеня, праз мікрабіялагічныя рызыкі, прапанавана абмежаваць купанне дзяцей у пляжнай зоне Салігорскага вадасховішча ў Салігорску і ў вёсцы Палдужжа Кіраўскага раёна, размешчанай на Чыгірынскім вадасховішчы.
Акрамя таго, устрымацца ад купання (як дзецям, так і дарослым) варта на пляжы №5 аграгарадка Дукора Пухавіцкага раёна.
Таксама ў ведамстве склалі інтэрактыўную карту зон рэкрэацыі, у дачыненні да якіх вынесены прапановы абмежавання або забароны купання дзяцей, дарослых. Паглядзець яе можна тут.
