Польскі патруль зноў закідалі камянямі на мяжы з Беларуссю
12- 5.06.2023, 12:52
- 5,278
Фотафакт.
Нелегалы зноў закідалі камянямі польскі патруль на мяжы з Беларуссю. Інцыдэнт адбыўся ўчора на адцінку заставы ў Белавежы.
«Група замежнікаў, сярод якіх быў мужчына ў масцы, кідала камянямі ў бок польскіх службаў. У аўтамабілі Памежнай аховы пашкоджаная лабавая шыба», - паведамілі ў Памежнай ахове Польшчы і апублікавалі фатаграфіі наступстваў інцыдэнту.
Да гэтага іншы аўтамабіль памежнікаў быў атакаваны на адцінку той жа заставы 2 чэрвеня.



