Лукашысты рыхтуюцца да «Белгарадскага сцэнару» ў Гомельскай вобласці?
22- 5.06.2023, 14:24
- 15,544
У рэгіёне пачаліся незвычайныя вучэнні.
На тэрыторыі Гомельскай вобласці 5 чэрвеня пачаліся міжведамасныя антытэрарыстычныя вучэнні з удзелам прадстаўнікоў сілавых ведамстваў, паведамляе «Гомельская праўда».
Вучэнні працягнуцца да 7 чэрвеня. Іх задача - падрыхтаваць кампетэнтныя дзяржорганы і іншыя арганізацыі да «выканання задач спынення дзейнасці тэрарыстычных арганізацый і незаконных узброеных фармаванняў».
У вучэннях задзейнічана вайсковая тэхніка. Могуць уводзіцца абмежаванні руху транспарту.
Нагодай для арганізацыі такіх вучэнняў маглі стаць паспяховыя рэйды расейскіх добраахвотнікаў на Белгарадчыне.
Украінскі палітычны дзеяч, экс-дэпутат Вярхоўнай Рады Барыслаў Бяроза ў інтэрв'ю Charter97.org заявіў, што такія рэйды могуць адбыцца на тэрыторыі Беларусі.