18 студзеня 2026, Нядзеля, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы, якія прыехалі ў Крым пасля 2014 года, масава выязджаюць

17
Расейцы, якія прыехалі ў Крым пасля 2014 года, масава выязджаюць

На Крымскі мост ідзе моцная нагрузка.

Прадстаўніца прэзідэнта Украіны ў Крыме Таміла Ташава ў інтэрв'ю Radio NV паведаміла, што расейцы, якія пасля 2014 года прыехалі ў Крым, зараз масава выязджаюць.

«У асноўным тыя, хто прыехалі пасля 2014 года, расейскія грамадзяне, пачалі дастаткова актыўна выязджаць з Крыма. Мы бачым вельмі моцную нагрузку на Крымскі мост, спрабуем маніторыць пастаянныя плыні. Мы бачым, што людзі выязджаюць у вялікіх колькасцях», - сказала Ташава, адказваючы на пытанне аб рэакцыі мясцовых уладаў на ўсё больш частыя выбухі на расейскіх вайсковых аб'ектах на акупаванай паўвыспе.

Са слоў прадстаўніцы прэзідэнта, у Крыме ў апошнія два гады турыстычнага сезону «ў прынцыпе няма», выраслі кошты, а заробкі і пенсіі - не.

«Самі крымчукі вельмі часта смяюцца з усёмагутнай СПА, якая ў іх працуе. Мы ўвесь час чытаем розныя тэлеграм-каналы і каментары менавіта мясцовых жыхароў. Настроі людзей дастаткова крытычныя да мясцовых адміністрацый, гэта першае, што варта адзначыць. Другое: людзі сапраўды разумеюць, што яны максімальна ўцягнуты ў вайну. Не заўважаць вайскоўцаў, верталётаў зверху, не заўважаць процьму вайсковай тэхнікі або загароджаныя пляжы Крыма немагчыма», - распавяла яна пра настроі на паўвыспе.

Ташава таксама адзначыла, што выступае за выправаджэнне з Крыма ўсіх грамадзян Расеі, якія прыехалі туды з 2014 года, пасля дэакупацыі паўвыспы. Са слоў прадстаўніцы прэзідэнта, іх ад 500 да 800 тысяч.

«Потым яны могуць ужо з тэрыторыі Расні, ці адкуль яны прыехалі, падаваць заяўкі на магчымасць пражывання на тэрыторыі суверэннай украінскай дзяржавы. Але гэта ўжо пытанне да ўкраінскіх міграцыйных органаў - ці дадуць яны такі дазвол ці не», - дадала яна.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках