На беларуска-польскай мяжы чэргі вырастуць яшчэ больш
- 5.06.2023, 16:08
- 11,374
У чым прычына?
На пагранпераходзе «Казловічы» ў чацвер, 8 чэрвеня, на некалькі гадзін адключаць электрычнасць. З гэтай прычыны афармленне транспарту можа значна запаволіцца, паведамляе тэлеграм-канал Мытнага камітэта.
Электраэнэргія ў пункце пропуску «Казловічы» будзе адсутнічаць з 8:00 да 11:00 у сувязі з правядзеннем планавых работ. Гэта значыць, як мінімум на тры гадзіны мытнае афармленне будзе спыненае.
У сувязі з гэтым Мытны камітэт папярэджвае кіроўцаў грузавых аўтамабіляў і просіць іх улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні маршруту перамяшчэння праз мытную граніцу.
Адзначым, што «Казловічы»/»Кукурыкі» - адзін з самых загружаных пунктаў пропуску на межах Еўразвязу і Беларусі. Гэта адзіны пункт на беларуска-польскай мяжы, дзе ажыццяўляецца транзіт грузавога транспарту.
Польшча з 1 чэрвеня закрыла мяжу для грузавых аўто з расейскімі і беларускімі нумарамі. Аднак транзіт праз яе транспарту трэціх краін па-ранейшаму ажыццяўляецца.