Сумная Скабеева ашаламіла расейцаў «не надта прывабнымі навінамі»
31- 5.06.2023, 16:56
- 29,198
Найгоршае для Расеі яшчэ наперадзе.
Расейская прапагандыстка Вольга Скабеева паведаміла расейцам «не вельмі добрыя навіны» ў каментары заявы прэм'ер-міністра Польшчы аб тым, што адразу некалькі краін Захаду пагадзіліся перадаць Украіне свае сістэмы ЗРК Patriot. У жывым эфіры ток-шоў «60 хвілін» прапагандыстка проста заявіла, што чым больш Patriot будзе ў Кіева, тым цяжэй расейскаму войску будзе абстрэльваць Украіну і ўкраінцаў.
Фрагмент відэа публікуе Тэлеграм-канал «Украіна 365».
Больш за тое, Скабеева прызнала, што фактычна Украіна ўжо стала чальцом NATO, атрымаўшы ад Альянсу самыя перадавыя сістэмы ўзбраенняў у вялізнай колькасці. Аднак найгоршае для Расеі наперадзе, калі Кіеў атрымае афіцыйнае сяброўства ў Блоку, заяўляе яна.
«Гэта не вельмі добрыя навіны, бо чым больш Patriot будзе на ўзбраенні Украіны, тым цяжэй нашым ВКС наносіць удары. Пры гэтым Украіна ўжо ўзброеная лепш і больш, чым кожная краіна NATO. Фактычна Украіна ўжо з'яўляецца чальцом Альянсу дэ-факта. Аднак сяброўства дэ-юрэ адкрые шлях да адкрытага размяшчэння амерыканскіх баз і ракет на яе тэрыторыі, гэта значыць, ля нашых з вамі межаў», - заявіла Скабеева.