Кіраўнік МЗС Брытаніі нечакана прыехаў у Кіеў
- 5.06.2023, 18:37
- 5,814
Джэймс Клеверлі сустрэўся з Уладзімірам Зяленскім.
Міністр замежных спраў Вялікай Брытаніі Джэймс Клеверлі ў панядзелак наведаў Кіеў з нечаканым візітам і сустрэўся з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.
Пра гэта стала вядома з паведамлення прэзідэнта ў сацсетках, піша «Еўрапейская праўда».
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, з Клеверлі ён абмеркаваў «важныя актуальныя пытанні: чаканні Украіны ад Віленскага саміту NATO, прасоўванне ўкраінскай формулы міру і падрыхтоўкі Глабальнага саміту па яе рэалізацыі, Лонданскую міжнародную канферэнцыю для аднаўлення Украіны».
«Мы вельмі ўдзячныя за падтрымку, якую Вялікая Брытанія надала і працягвае надаваць Украіне. За апошнія тыдні ў нас адбыліся перамовы з прэм'ер-міністрам Вялікай Брытаніі, быў наўпроставы дыялог і былі дасягнутыя вельмі важныя дамоўленасці», - падкрэсліў Зяленскі.