18 студзеня 2026, Нядзеля, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Ганцавічамі школьнік страціў прытомнасць на лінейцы

13
Пад Ганцавічамі школьнік страціў прытомнасць на лінейцы
ФОТА: ЛІНЕЙКА Ў ГАНЦАВІЦКАЙ СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЕ ІМЯ А.П.БРЫНСКАГА. ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА З АРХІВА САЙТА HTTP://gancevichi.edu.by/MAIN.ASPX?GUID=111841

Падлетак зламаў дзве сківіцы.

У Ганцавіцкім раёне 13-гадовы вучань сярэдняй школы на лінейцы страціў прытомнасць, упаў і зламаў дзве сківіцы, выбіў некалькі зубоў, піша «Ганцавіцкі час».

Няшчасны выпадак адбыўся 25 траўня на апошнім званку для школьнікаў у вёсцы Ганцавічы, якая знаходзіцца за 3 кіламетры ад райцэнтра. Лінейка пачалася прыкладна а 9 гадзіны раніцы. Упаў хлопчык, які стаяў у другім шэрагу. Ён прастаяў менш за паўгадзіны.

Як паведамляе выданне, школьнік «упаў тварам уніз і стукнуўся аб бетон». Вынік – пераламаныя сківіцы і выдаленне чатырох зубоў.

Хуткая даставіла школьніка ў Ганцавіцкую ЦРБ, пасля яго перавезлі ў Баранавічы, а пазней адправілі ў Берасцейскую абласную клінічную лякарню – у аддзяленне сківічна-тварнай хірургіі. Там зрабілі аперацыю, паставілі імпланты.

Выпісалі падлетка 2 чэрвеня, адправіўшы пад назіранне ганцавіцкіх стаматолагаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках