Расейскі Уладзівасток затапіла: у горадзе моцна паднялася вада
8- 8.06.2023, 12:50
- 7,198
Горад накрыў наймацнейшы лівень.
Уладзівасток накрыла моцная залева ў чацвер, 8 чэрвеня. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на мясцовыя Telegram-каналы.
Дождж у горадзе ідзе і зараз. Мясцовыя ўлады ўжо ўвялі рэжым падвышанай гатоўнасці ў сувязі з тым, што 9 і 10 чэрвеня таксама чакаецца працяг ападкаў. Ён будзе дзейнічаць з 18.00 8 чэрвеня да 09.00 13 чэрвеня.
Вада моцна паднялася і мяркуючы з фота, аўтамабілістам застаецца відавочна не ездзіць, але плаваць.
Праз пролівень таксама адбылося падзенне грунту пад адным з гарадскіх мастоў. Пад націскам дажджу не вытрымліваюць і дрэвы.