3 траўня 2024, Пятніца, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал Маламуж: Частка войскаў РФ адцятая і патрапіла ў пастку

1
Генерал Маламуж: Частка войскаў РФ адцятая і патрапіла ў пастку
МІКАЛАЙ МАЛАМУЖ
ФОТА: DAY.KIEV.UA

Затапленне Херсонскай вобласці падсунула свінню акупантам.

Праз падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС і звязанага з ім падтаплення частка сіл расейскага акупацыйнага войска магла апынуцца ў водным палоне, адцятая ад асноўнай групоўкі на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці. Гэтай перавагай можа скарыстацца ўкраінскае войска і фарсаваць раку Дняпро.

Такое меркаванне ў эксклюзіўным інтэрв'ю obozrevatel.com выказаў кіраўнік Службы замежнай выведкі Украіны ў 2005-2010 гадах, генерал арміі Мікалай Маламуж. "Так, вада затапляе пэўныя рэгіёны, магчыма, на некалькі дзён гэта адкладае контрнаступ нашых войскаў, але гэта таксама дае нам перспектывы і перавагі", - заявіў ён.

Са слоў генерала, частка войскаў РФ ды іхніх умацаванняў сталася падтопленай і адарванай ад асноўнай групоўкі. «Сёй-той на асобных выспачках, напаўзатопленыя вайсковыя часціны, збудаванні, умацаваныя мясціны, якія яны рабілі доўга, цяпер сталіся адцятыя ад асноўнай часткі. Гэта, вядома, абмяжуе іхнія магчымасці манэўру», - заўважыў Маламуж.

Ён падкрэсліў, што гэта можа стаць "полем дзейнасці" для Украіны. «Мы можам ужываць тут агнявыя сродкі, знішчаючы супраціўніка, або высаджваць дэсант для правядзення эфектыўных аперацый. Прычым, вораг не будзе мець падмацавання і магчымасці кудысьці адысці».

У кантэксце контрнаступу УСУ генерал заўважыў, што падрыў ГЭС і затапленне могуць адтэрмінаваць яго пачатак толькі на некалькі дзён. Але ўкраінскае войска можа дзейнічаць нават у такой сітуацыі.

«Мы можам рухацца па сухазем’і, дзе няма падтаплення, мы можам фарсаваць Дняпро ў пэўных месцах - там, дзе пазіцыі расейцаў аслабленыя. І, вядома, мы можам працягнуць пэўныя наступальныя дзеянні ў падтопленых рэгіёнах, калі праз 3-5 дзён вада спадзе», - падсумаваў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках