3 траўня 2024, Пятніца, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У суботу ў большасці раёнаў Беларусі не будуць прадаваць алкаголь

10
У суботу ў большасці раёнаў Беларусі не будуць прадаваць алкаголь

Забарона не закране продаж на разліў у аб'ектах грамадскага харчавання.

У суботу, 10 чэрвеня, у большасці гарадоў і раёнаў Беларусі будзе забаронены продаж алкаголю. Гэта звязана са школьнымі выпускнымі вечарамі, якія прызначаны на гэтую дату, піша zerkalo.io.

Абмежаваны будзе продаж алкагольных напояў ураздроб. Паасобныя мясцовыя адміністрацыі забараняюць продаж толькі моцнага алкаголю са змяшчэннем спірту ад 7%, а піва застаецца даступным.

Забарона не закране продаж на разліў у аб'ектах грамадскага харчавання. Акрамя таго, у большасці выпадкаў абмежаванні не распаўсюджваюцца на набыццё алкаголю для вяселляў, юбілеяў, рытуальных абрадаў.

Час забароны продажу таксама адрозніваецца ў розных гарадах і раёнах. У адных ён будзе дзейнічаць з поўначы 10 чэрвеня роўна 24 гадзіны, у іншых з 8.00 да 8.00 наступнага дня, у трэціх з 8.00 да поўначы. А ў паасобных раёнах Віцебшчыны і наогул толькі з 14-17 да 24 гадзін.

Так, у Берасцейскай і Віцебскай абласцях абмежаванні будуць, але ў розных раёнах паводле рознага раскладу. У Гарадзенскай, Гомельскай і Менскай абласцях – збольшага з 8.00 да 8.00. У Магілёўскай вобласці - збольшага з 0 да 24 гадзін, у тым ліку ў Магілёве і Бабруйску, але месцам час адрозніваецца.

А вось у Менску забарона не ўводзіцца зусім - алкаголь будзе прадавацца вольна.

Каб дакладна даведацца, якія абмежаванні будуць дзейнічаць у вашым месце або вёсцы, у які час і на які алкаголь, зважайце на аб'явы на касах крам або спраўджвайце інфармацыю на сайтах мясцовых улад.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках