3 траўня 2024, Пятніца, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пачалася аблога, страчаны некалькі пазіцый»: расейцаў ахапіла паніка праз контрнаступ УСУ

3
«Пачалася аблога, страчаны некалькі пазіцый»: расейцаў ахапіла паніка праз контрнаступ УСУ

Расейскія «ваенкары» паведамляюць аб прарыве на Запарожскім кірунку.

У расейскіх тэлеграм-каналах пануюць панічныя настроі з нагоды актывізацыі Сіл абароны Украіны на фронце.

Асабліва яны трывожацца за Запарожскі кірунак, дзе гэтай ноччу ва УСУ былі сур'ёзныя поспехі.

Аб страце пад Запарожжам расейцамі некалькіх сваіх пазіцый паведаміў раніцай 9 чэрвеня Z-ваенкар, прапагандыст Сямён Пегаў, піша dialog.ua.

Ён запэўнівае, што ўночы УСУ накрылі першую лінію абароны УС РФ на адцінку Арэхаў – Токмак артылерыяй, пасля чаго рушылі наперад.

«Тэрмінова. Становішча па Запарожжы... Праціўнік да ночы зноў узмацніў наступальныя дзеянні. Усю ноч працягваліся баі, у выніку якіх ворагу пры масаванай падтрымцы артылерыі і бранятэхнікі ўдалося заняць некалькі пазіцый», - паскардзіўся прапагандыст.

Ён запэўнівае, што на гэтым кірунку расейскае войска апынулася пад пагрозай аблогі. Адзначым, што пацвярджэння інфармацыі ад украінскага боку цяпер няма.

Мяркуючы з паведамленняў з фронту, контрнаступ Украіны ўступіў ў гарачую фазу. Аднак, адзначаюць экспэрты, асноўныя сілы УСУ яшчэ не кінулі. Яны працягваюць невялікімі групамі прамацваць фронт, шукаючы слабыя месцы расейскай абароны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках