3 траўня 2024, Пятніца, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі дзецям ліквідаваных на вайне «мобікаў» выдалі білеты ў цырк

5
У Расеі дзецям ліквідаваных на вайне «мобікаў» выдалі білеты ў цырк

Бясплатна прайсці могуць толькі сем'і загінулых акупантаў.

У Расеі сем'ям мабілізаваных з Цюменскай вобласці выдалі білеты на цыркавы паказ, які запланаваны ў чэрвені. Бясплатны ўваход будзе для дзяцей, чые бацькі загінулі ў «СВА».

Пра гэта паведамляе obozrevatel.com са спасылкай на расейскае выданне 72.RU. Раздачай білетаў і фармаваннем спісаў займаўся вайсковы камісарыят.

«Я чула, што выдавалі білеты ў цырк. І толькі сем'ям мабілізаваных, хто загінуў у СВА», - распавяла расейка.

Выданне таксама адзначыла, што атрымала пацвярджэнне аб выдачы білетаў ад Дэпартамента сацыяльнага развіцця Цюменскай вобласці.

«Квіткі раздаваў вайсковы камісарыят. Яны самі фармавалі спісы», - распавялі ў ведамстве.

У той жа час расейцам не вельмі спадабаўся такі «падарунак» ад дзяржавы для сем'яў загінулых на вайне. Так, многія напісалі абуральныя каментары наконт дарэчнасці такой ініцыятывы:

«Так, сапраўды. Ім толькі смяяцца»; «Яшчэ рана ад страты сыходзіць крывёй у сэрца, жалоба ў душы па страце бацькі, а тут бясплатныя квіткі на забаўляльнае мерапрыемства. Баль сярод чумы»; «Цудоўная кампенсацыя за бацькаў»; «У гэтай краіне мужчын шануюць нават менш, чым жывёлу. Нарадзіцца мужчынам у Расеі - гэта вялікая бяда»; «Каб паглядзець на звяроў, не трэба хадзіць у цырк - дастаткова ўключыць кожны дзяржаўны канал», - пішуць расейцы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках