3 траўня 2024, Пятніца, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аналітык: Кітай рыхтуе план на выпадак смерці Пуціна

5
Аналітык: Кітай рыхтуе план на выпадак смерці Пуціна

Сі Цзіньпін разглядае магчымых пераемнікаў.

Эканаміст і старшы навуковы супрацоўнік Атлантычнай рады Андэрс Ослунд заявіў, што Кітай рыхтуе план на выпадак смерці або адыходы ад улады Уладзіміра Пуціна. Пра гэта паведамляе партал "Комментарии" са спасылкай на выданне Business Innsider.

Нягледзячы на заявы лідэра Кітая аб «бязмежным сяброўстве» з Уладзімірам Пуціным, Сі Цзіньпін разглядае магчымых пераемнікаў расейскага дыктатара. На думку Андэрса Ослунда, Сі Цзіньпін паляпшае свае сувязі з прэм'ер-міністрам Расеі Міхаілам Мішусціным.

Як прыклад гэтага Ослунд падае тое, што падчас наведвання Расеі Сі Цзіньпін правёў сустрэчу сам-насам з Мішусціным. У траўні ўжо прэм'ер-міністр Кітая Лі Цян запрасіў Мішусціна ў Кітай. Там Мішусціна прынялі ў Вялікай зале народнага сходу. Са слоў аналітыка, гэта выходзіць за рамкі звычайнага кітайскага і расейскага пратакола.

Акрамя таго, Ослунд адзначыў, што такія дзеянні, імаверна, не спадабаліся Пуціну, бо прэм'ер-міністра не было на наступных пасяджэннях Рады бяспекі Расеі, куды ён дагэтуль прыходзіў рэгулярна.

"Гэта, мабыць, найлепшы довад таго, што Кітай, магчыма, глядзіць не толькі на Пуціна, але і імкнецца культываваць альтэрнатыўныя стасункі ў Расеі", – мяркуе Андэрс Ослунд.

Аналітык Eurasia Group Алі Уайн мяркуе, што Кітай сапраўды можа распрацаваць план на выпадак непрадбачаных абставін у Расеі. Аднымі з такіх Уайн называе чуткі пра хваробы Пуціна, а таксама тое, што параза ў вайне можа зрынуць ягоны рэжым.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках