3 траўня 2024, Пятніца, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Наваполацку затрымалі вядомых у горадзе рок-музыкаў

У Наваполацку затрымалі вядомых у горадзе рок-музыкаў
ГРУПА DETROIT HILLS

«Хапун» арганізавалі напярэдадні фестывалю.

У Наваполацку 6 чэрвеня былі затрыманыя два рок-музыкі: вакаліст гурта Detroit Hills Аляксей Запаснік і бас-гітарыст гурта BTTF Арцём Новікаў, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Аляксей Запаснік - вакаліст гурта Detroit Hills, Арцём Новікаў - бас-гітарыст гурта BTTF. Музыкі добра знаёмыя, Запаснік спяваў і ў BTTF, прынамсі летась ён быў на афішы аднаго з канцэртаў як удзельнік гурта.

Паводле папярэдняй інфармацыі, абодвух затрымалі паводле адміністрацыйнага артыкула, у чым іх абвінавацілі і які тэрмін арышту прызначылі, невядома.

У той жа час іншы наваполацкі музыка, бубнач гурта ParanoiaDolls Зміцер Шалак выйшаў на волю пасля адміністрацыйнага арышту.

Усе пералічаныя калектывы, як сцвярджаюць праваабаронцы, павінны былі выступіць на оўпэн-эйры піўнога фестывалю Indy City Fest у Наваполацку, які адбудзецца ў суботу, 10 чэрвеня.

Цяпер у афішы канцэрта Detroit Hills, BTTF і ParanoiaDolls адсутнічаюць, а поўны спіс гуртоў арганізатары раней не публікавалі.

Дарэчы, у жніўні мінулага года іншага музыканта Detroit Hills, гітарыста Захара Сабіна, затрымлівалі за рэпост «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Маладзён ужо з'ехаў з краіны.

Нагадаем, у канцы траўня ў Менску затрымалі трох удзельнікаў гурта faceOFF. Суд арыштаваў іх на 13 і 15 дзён. Чатыры песні гурта прызналі «экстрэмісцкімі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках