3 траўня 2024, Пятніца, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Ядзерная зброя з Беларусі можа патрапіць у трэція краіны

11
Палітолаг: Ядзерная зброя з Беларусі можа патрапіць у трэція краіны

РФ можа выкарыстоўваць такі сцэнарый, каб пасеяць хаос.

На сустрэчы з Лукашэнкам у Сочы Пуцін заявіў, што ядзерную зброю размесцяць у Беларусі пасля 7-8 ліпеня. Раней беларускі дыктатар заяўляў, што рух ужо пачалі. Ці кантралюе Лукашэнка працэс?

На гэтае пытанне сайту Charter97.org адказаў беларускі палітолаг Зміцер Балкунец:

- Ад Лукашэнкі нічога не залежыць. Калі Пуцін захоча, тады і перамесцяць. Тым больш, што зброя расейская.

Думаю, што выведкі розных краін гэты працэс могуць бачыць са спадарожнікаў. Таму ў нейкай ступені ў заходніх краін ёсць сістэма маніторынгу, яны могуць гэта пацвердзіць ці зняпраўдзіць.

- Ці будзе ў рэжыму нейкі доступ да расейскай ядзернай зброі?

- Невядома, бо пакуль не зразумела, якая мэта ў Пуціна, чаму ён хоча размясціць гэтую зброю ў Беларусі. Калі ягонай мэтай з'яўляецца атака на суседнія краіны з выкарыстаннем ядзернай зброі, то гэта могуць цудоўна зрабіць рукамі Аляксандра Лукашэнкі.

Ёсць яшчэ адзін эпізод - пад выглядам уводу ў Беларусь ядзернай зброі Расея можа ўвесці вайсковы кантынгент нібыта для яго аховы на пастаянную аснову. Гэта таксама такі пэўны выклік.

Яшчэ адзін момант, які таксама важны. Ядзерная зброя, якая можа патрапіць у Беларусь, «"выпадковым чынам» можа апынуцца ў трэціх краінах для таго, каб пасеяць хаос. Можа быць, і такі варыянт.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках