3 траўня 2024, Пятніца, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ: Праз некалькі гадоў на тэрыторыі РФ будзе створаны «пояс бяспекі»

4
Палкоўнік УСУ: Праз некалькі гадоў на тэрыторыі РФ будзе створаны «пояс бяспекі»
РАМАН СВІТАН

Зонай бяспекі для Украіны стануць пяць расейскіх рэгіёнаў.

«Пояс бяспекі» для Украіны на тэрыторыі рэгіёнаў краіны-агрэсаркі Расеі можа з'явіцца праз некалькі гадоў. А паралельна з гэтым у РФ пачнуцца працэсы распаду. 21 рэспубліка ў складзе Расейскай Федэрацыі можа заявіць аб сваім суверэнным самавызначэнні.

Пра гэта распавёў палкоўнік запасу, вайсковы лётчык-інструктар Раман Світан у інтэрв'ю «Главреду». З яго слоў, поясам бяспекі для Украіны могуць стаць 5 расейскіх рэгіёнаў - Бранская, Курская, Белгародская, Варонежская і Растоўская вобласці.

Світан адзначае, што апроч падзей, якія цяпер адбываюцца ў Белгародскай вобласці, найбліжэйшым часам таксама будуць рэйды ў Бранскую і Курскую вобласці.

«У Варонежскай і Растоўскай абласцях падзеі будуць разгортвацца пасля таго, як украінскія войскі вызваляць Данбас або адрэжуць Данецкую і Луганскую вобласці ад Расеі. Адзін з варыянтаў вызвалення Данбаса - выхад на Луганск уздоўж Северскага Данца з прасоўваннем на Дон і Растоў. Калі атрымаецца ажыццявіць манеўр, могуць з'явіцца рэспублікі ў Растоўскай вобласці ці на Кубані, а далей, магчыма, далучыцца Стаўрапольскі край», - адзначае Світан.

Ён падкрэсліў, што сусветная супольнасць падтрымае такі пояс бяспекі, які будзе прадстаўлены новымі рэспублікамі ці землямі. Світан адзначыў, што ў народаў Расеі ёсць права на самавызначэнне, і яны зробяць свой выбар.

«Хутка нічога не будзе, спатрэбіцца час. Такія працэсы не адбываюцца спантанна. Думаю, на гэта спатрэбіцца некалькі гадоў. Паралельна пачнецца распад Расейскай імперыі, і з'явяцца свабодныя Бурація, Байкал ці Татарстан, Ічкерыя, Башкірыя, Інгрыя...», – адзначыў палкоўнік запасу.

Таксама ён падкрэсліў, што ў краіне-агрэсарцы Расеі ёсць шмат плыняў, якія нарэшце разарвуць імперыю знутры. Нарэшце 21 рэспубліка, якая ўваходзіць у склад РФ, можа заявіць аб сваім суверэнным самавызначэнні (Расейская Федэрацыя складаецца з 83 суб'ектаў, 21 з якіх з'яўляюцца рэспублікамі, агулам рэспублікі займаюць 28,6% тэрыторыі Расеі - рэд.).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках