3 траўня 2024, Пятніца, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ магутна стукнулі па пазіцыях расейцаў у Генічэску

12
УСУ магутна стукнулі па пазіцыях расейцаў у Генічэску

Пасля гэтага гаўляйтар Херсонскай вобласці тэрмінова пакінуў горад.

Узброеныя сілы Украіны ўдзень 9 чэрвеня нанеслі ўдары па пазіцыях расейскіх войскаў на Арабацкай стрэлцы ля часова акупаванага Генічэска Херсонскай вобласці.

У сетцы з'явілася відэа, на якім бачны дым над меркаванымі месцамі прылётаў. На адным з апублікаваных ролікаў чуваць выбухі, піша «Уніян».

Адзначаецца, што ўдары наносіліся па базе адпачынку, у якой размяшчаліся расейцы. Варта адзначыць, што Генічэск размешчаны за 130 кіламетраў ад лініі фронту.

Пазней партызанскі рух «АТЕШ» са спасылкай на сваіх агентаў паведаміў, што пасля выбухаў гаўляйтар Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда тэрмінова пакінуў Генічэск.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках