3 траўня 2024, Пятніца, 10:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Казахстана адмовіўся ехаць на «эканамічны форум» да Пуціна

2
Прэзідэнт Казахстана адмовіўся ехаць на «эканамічны форум» да Пуціна
КАСЫМ-ЖАМАРТ ТАКАЕЎ

Гаспадар Крамля становіцца ўсё большым ізгоем.

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў не прыедзе на штогадовы «эканамічны форум» у расейскім Санкт-Пецярбургу на наступным тыдні, пасля таго, як ён летась адмовіўся прытрымлівацца лініі Крамля пасля расейскага ўварвання ва Украіну, паведамляе Reuters (пераклад - zn.ua) са спасылкай на ўрад Казахстана.

Там заяўляюць, што на цяперашнім форуме іх краіну будуць прадстаўляць толькі два чыноўнікі - віцэ-прэм'ер-міністр Раман Скляр і намеснік міністра эканомікі Цімур Жаксілікаў.

Да ўварвання ва Украіну Расея рэгулярна прымала на форуме сусветных лідараў і прадстаўнікоў буйнога бізнэсу, але заходнія чыноўнікі і бізнэсоўцы цяпер пазбягаюць яго, а летась Такаеў апынуўся ў цэнтры ўвагі, адкінуўшы прэтэнзіі Крамля да Украіны.

Падчас выступу на адной сцэне з прэзідэнтам Расеі Пуціным Такаеў заявіў, што Казахстан не прызнае незалежнасць так званых «Л/ДНР» на ўсходзе Украіны. Яго словы выклікалі здзіўленне, бо Казахстан, які мае самую доўгую ў свеце бесперапынную наземную мяжу з Расеяй, цягам дзесяцігоддзяў быў членам узначаленых Масквой бяспечных і гандлёвых блокаў і называе Расею сваім стратэгічным партнёрам.

Офіс Такаева адмовіўся каментаваць прычыны ягонай адсутнасці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках