3 траўня 2024, Пятніца, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ вядуць баі на Запарожскім кірунку

1
УСУ вядуць баі на Запарожскім кірунку

Украінскія байцы ўдала штурмавалі населены пункт Лабковае.

На Запарожскім кірунку расейцы працягваюць несці страты. Украінскі 130-ты выведбат і спецатрад Bravo Team штурмуюць населены пункт Лабковае, які мяркуючы па відэа і ўдаламу штурму, перайшоў пад кантроль Узброеных сіл Украіны.

Пра гэта паведаміў у сваім Telegram-канале ўкраінскі журналіст Юры Бутусаў.

Адзначым, што УСУ працягваюць вызваляць ўкраінскія землі ад акупантаў, вайскоўцы ўжо здабылі шэраг трафеяў і прасунуліся ў некаторых накірунках. Цяпер працягваюцца цяжкія баі ад Лабковага да Малой Такмачкі. На відэа, якім падзяліўся журналіст, бачна, як украінскія вайскоўцы штурмуюць расейскія пазіцыі.

На Запарожскім кірунку расейскія акупанты цяпер працягваюць весці абаронныя дзеянні і нясуць вялікія страты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках