31 снежня 2025, Серада, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Такое адбылося ўпершыню»: Мэдыі падалі незвычайныя дэталі ліквідацыі камандзіра падводнай лодкі з «Калібрамі»

33
«Такое адбылося ўпершыню»: Мэдыі падалі незвычайныя дэталі ліквідацыі камандзіра падводнай лодкі з «Калібрамі»

У біяграфіі высокапастаўленага расейскага афіцэра ёсць «прагалы».

Забойства ў Краснадары намесніка начальніка гарадскога аддзела мабілізацыйнай работы Станіслава Ржыцкага стала першым вядомым выпадкам, калі высокапастаўленага расейскага афіцэра, які ўдзельнічаў у вайне з Украінай, забіваюць не на фронце, а ў глыбокім расейскім тыле.

Раней Ржыцкі быў камандзірам субмарыны «Краснадар», якая наносіла ўдары па Украіне. Аб гэтым піша расейскае выданне "Агентство".

Пра забойства Ржыцкага паведаміў Тэлеграм-канал Shot, пазней інфармацыю пацвердзілі ў адміністрацыі Краснадара.

Паводле звестак канала, афіцэра падпільнавалі на прабежцы каля спарткомплексу «Алімп» і чатыры разы стрэлілі яму ў грудзі і спіну. Ржыцкі выкарыстоўваў праграму Strava, у якой, у тым ліку, можна выкладваць маршруты прабежак.

Як піша Тэлеграм-канал Baza, забойца мог высачыць афіцэра менавіта праз гэтую праграму.

Паводле звестак Baza, падазраваны патрапіў на камеры назірання, паліцыя шукае мужчыну 30-40 гадоў.

Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны 10 ліпеня апублікавала навіну аб забойстве Ржыцкага. У публікацыі, у тым ліку, змяшчаўся шэраг раней невядомых дэталяў забойства: у выведцы заявілі, што забойства адбылося пад шэсць раніцы, забойца здзейсніў сем стрэлаў, а ў парку было бязлюдна дзеля дажджу. Пры гэтым адказнасць за забойства афіцэра ГУВ на сябе не ўзяла.

Ржыцкі - капітан другога рангу, раней камандаваў падводнымі лодкамі "Алроса" і "Краснадар". Ён мае дачыненне да ўдару крылатымі ракетамі па Вінніцы 14 ліпеня 2022 года, у выніку якога загінулі 27 чалавек.

Калі дакладна Ржыцкі перастаў камандаваць падводнай лодкай "Краснадар", невядома. З захаванай версіі старонкі адміністрацыі Краснадара вынікае, што ў студзені 2022 года ён яшчэ не працаваў у аддзеле мабілізацыйнай работы. Пазнейшых архіўных версій старонкі няма.

Цяпер на сайце адміністрацыі Ржыцкі ёсць, ён пазначаны як намеснік начальніка аддзела мабілізацыйнай работы.

Мяркуючы па сэрвісе Strava, Ржыцкі стаў рэгулярна бегаць у Краснадары ў кастрычніку. Да гэтага ён бегаў і ездзіў на ровары ў асноўным у Севастопалі, таксама ён загружаў у сэрвіс прабежкі з Наварасейска.

У адной з публікацый за верасень пасля прабежкі ён скардзіўся на тое, што глушылкі GPS, якія працуюць у Севастопалі, сказілі яго шлях.

Нагадаем, Ржыцкі сам даў кілеру свае каардынаты, бо выклаў маршрут прабежкі ў адным з інтэрнет-дадаткаў.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках