10 траўня 2026, Нядзеля, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі павысяць кошт навучання ў ВНУ

8
У Беларусі павысяць кошт навучання ў ВНУ

Ужо з 1 верасня.

Стала вядома, што ў Беларусі павялічваецца кошт навучання ў ВНУ ў 2023/24 навучальным годзе, паведамляе БелТА.

У паведамленні сказана, што ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі з 1 верасня 2023 года кошт навучання вырасце не больш як на 7 адсоткаў у залежнасці ад спецыяльнасці, а таксама курсу і формы атрымання вышэйшай адукацыі. У ВНУ растлумачылі, што гэтае карэктаванне кошту звязанае з ростам выдаткаў на камунальныя паслугі, ростам затратаў на ўтрыманне будынкаў. Акрамя таго, размова ідзе пра рост затратаў на энэрганосьбіты, а таксама пра падтрыманне ўзроўню заробку прафесарска-выкладчыцкага складу БДУІР.

Паведамляецца, што з новага навучальнага года зменіцца кошт навучання на 1-м курсе дзённай формы навучання факультэта камп'ютарных сістэмаў і сетак. Так, на ўсіх спецыяльнасцях ён складзе 4590 рублёў (у 2022 годзе – 4290 рублёў).

Адзначаецца, што ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце ў новым навучальным годзе за год навучання на спецыяльнасці «стаматалогія» неабходна будзе аддаць 5182 рублі, а кошт навучання на спецыяльнасці «лячэбная справа» складзе 4430 рублёў. Такі самы кошт трэба будзе аддаць і за навучанне на спецыяльнасці «педыятрыя».

У Менскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце з 1 верасня 2023 года на 1-м і 2-м курсах дзённай формы навучання на факультэтах нямецкай мовы, раманскіх моваў, ангельскай мовы, кітайскай мовы і культуры, а таксама перакладніцкім факультэце кошт складзе 3948 рублёў.

Абнавілі кошт платнага навучання і ў Акадэміі кіравання пры Лукашэнку. На дзённай форме навучання на шэрагу спецыяльнасцяў за год навучання неабходна будзе заплаціць 4330 рублёў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках