Чачэнец жорстка збіў расейца на турніры ў Маскве
- 13.08.2023, 11:05
- 13,488
Паядынак ММА працягнуўся менш за хвіліну.
Расейскі баец змешаных адзінаборстваў Рыгор Панамароў (6-3) зламаў нагу ў галоўным паядынку на вечары ММА ACA 161.
Паядынак расейца супраць чачэнца Мухамата Вахаева (12-6) завяршыўся ўжо на 35-й секундзе. Поўнае відэа бою даступна на YouTube-канале ACA MMA, паведамляе telegraf.com.ua.
У дэбюце «дуэлі» расеец выканаў кідок спаборніка, аднак Вахаеў тут жа падняўся на ногі і пачаў збіваць Рыгора, які спатыкнуўся і зламаў нагу. Чачэнец не звярнуў увагу на гэта і пачаў дабіванне расейца. Рэферы спрабаваў хутка спыніць сутычку, але Вахаеў паспеў нанесці апаненту некалькі магутных удараў.
Адзін з каментатараў шоў прымеціў, што ў Панамарова «вылецела нага». Вахаеў, здабыўшы 12 перамогу ў актагоне, стаў пераможцам Гран-пры ў цяжкай вазе. Рыгор саступіў трэці раз у кар'еры, маючы ў сваім паслужным спісе 6 перамог.