12 чэрвеня 2026, Пятніца, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN: Прыгожынскі бунт разбурыў вертыкаль улады Пуціна

1
CNN: Прыгожынскі бунт разбурыў вертыкаль улады Пуціна

Кіраўнік Крамля залежыць ад свайго «кухара».

Верхавод ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын, узначаліўшы мяцеж, стварыў самае вялікае выпрабаванне для прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна за больш як два дзесяцігоддзі ягонага кіравання.

Як гаворыцца ў расследаванні CNN, бунт Прыгожына цалкам падарваў вертыкаль улады Пуціна, бо падчас бунту прэзідэнт РФ у тэлезвароце заявіў, што тых, хто стаў на «шлях здрады», чакае пакаранне, аднак з верхаводам «Вагнера» гэтага не адбылося.

Характэрна, што неўзабаве пасля мяцяжу Прыгожын з'явіўся ў кулуарах нядаўняга саміту Расея-Афрыка ў Санкт-Пецярбургу, паціскаючы руку высокапастаўленай асобе з Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі (ЦАР). Прычым Прыгожын, які ў апошнія месяцы з'яўляўся выключна ў камуфляжы, на гэты раз абраў кашулю-пола і джынсы.

Яшчэ больш дзіўна, як расейскія дыпламаты спрабуюць растлумачыць той факт, што Прыгожын застаўся на волі пасля забойства расейскіх вайскоўцаў і некалькіх збітых галікаптэраў УС РФ.

Крысціян Аманпур з CNN спытаў пасла Расеі ў Злучаным Каралеўстве Андрэя Келіна, наконт дзіўнага з'яўлення Прыгожына пасля мяцяжу. Келін патлумачыў, што Пуцін «пастанавіў пакінуць мінулае ў мінулым».

«Прэзідэнт кваліфікаваў гэта, калі гэта пачалося. Цяпер мы прызнаем некаторыя гераічныя подзвігі групаў Вагнера», – заявіў Келін, намякаючы на дзейнасць ПВК у Бахмуце.

Эксперты мяркуюць, што верхавод «Вагнера» па-ранейшаму мае каштоўнасць для Пуціна.

«Сувязі Прыгожына з Крамлём відавочна пацярпелі. Але паколькі пасля мяцяжу Пуцін страціў яшчэ больш свайго ўплыву, падобна, ён мяркуе, што захаванне Прыгожына яшчэ мае нейкую карысць», – сказала Кэндзіс Ронда, дырэктар Future Frontlines, выведнай службы ў аналітычным цэнтры New America.

«На гэты момант сетка падстаўных кампаній Прыгожына – найлепшая страхоўка, якая ёсць у Пуціна, каб захаваць расейскую ваенную эканоміку. Але наўрад ці так будзе заўсёды – урэшце нешта павінна адбыцца. І ёсць вялікая верагоднасць, што калі гэта адбудзецца, мы ўбачым больш відовішчныя падзеі бліжэй да мяжы паміж Польшчай і Беларуссю», – адзначае Ронда.

Як гаворыцца ў матэрыяле, таксама яшчэ ёсць планы Прыгожына на краіны Афрыкі, дзе ПВК «Вагнер» ужо правяла серыю аперацый.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках