10 жнiўня 2026, панядзелак, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Шчучынскім раёне людзі не далі сілавікам затрымаць ксяндза ў касцёле

6
У Шчучынскім раёне людзі не далі сілавікам затрымаць ксяндза ў касцёле

Яго затрымалі пасля службы.

Сёння адбылося затрыманне пробашча касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Першамайску Шчучынскага раёна Антонія Адамовіча, паведамляе «Хрысціянская візія». Паказальна, што сілавікі спрабавалі затрымаць ксяндза ў самім касцёле, але людзі не дазволілі. У плябаніі касцёла правялі ператрус.

Як піша «Хрысціянская візія», яшчэ на пачатку тыдня ксяндза выклікалі ў сельсавет, там яго дапыталі і забралі на праверку тэлефон. Сённяшняе затрыманне, верагодна, і стала наступствам гэтай праверкі.

Ксёндз Антоній Адамовіч з Гарадзеншчыны – выпускнік мясцовай духоўнай семінарыі. Ён прыняў сан святара ў лістападзе 2009 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках