13 жнiўня 2026, Чацвер, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі прапагандыст пра санітарныя страты: Хлопцы, пахне катастрофай

7
Расейскі прапагандыст пра санітарныя страты: Хлопцы, пахне катастрофай

Чыннікаў значна выраслых расейскіх стратаў некалькі.

Расейскія крыніцы і ваенкары паведамляюць пра рэзкі рост санітарных стратаў у войску РФ цягам двух апошніх месяцаў. Паводле словаў расейцаў, гэтая дынаміка жахае. Ён гаворыць пра набліжэнне катастрофы.

Пра гэта ў сваім Telegram-канале піша расейскі палкоўнік Пётр Шувалаў, адзначаючы значнае пагаршэнне становішча расейскага войска на фронце. Паводле ягоных словаў, прычынаў значна выраслых расейскіх стратаў некалькі. Асноўнай сярод іх з'яўляецца старая тэхніка, якую акупанты здымаюць з кансервацыі і выпраўляюць у войска.

Яна не валодае неабходнай ступенню абароны экіпажаў. Яшчэ адна прычына – нізкая якасць баявых медыкаў, кваліфікацыя якіх не дазваляе прапаноўваць неабходны ўзровень падтрымкі пры атрыманні раненняў салдатаў РФ на фронце. Паводле ягоных словаў, сітуацыя настолькі цяжкая, што для акупантаў наспявае сапраўдная катастрофа на фронце.

Пры гэтым, спрабуючы не патрапіць пад артыкул аб дыскрэдытацыі войска, у сваім тэксце ён згадвае валанцёраў, намякаючы, што галоўная адказнасць ляжыць на камандаванні расейскага войска.

«P.S. Вельмі прашу звярнуць увагу на дынаміку росту санітарных стратаў. Хлопцы, пахне катастрофай», – звяртае ўвагу на словы прапагандыста «Дыялог».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках