У Беларусі можна будзе анлайн адсочваць дастаўку да мытні
- 13.08.2023, 21:55
- 3,250
Паслуга будзе даступная на адзіным партале электронных паслуг.
З 8 верасня 2023 года на адзіным партале электронных паслуг стане даступнай паслуга ў адсочванні дастаўкі тавараў да мытні.
Яна будзе паказаная пад кодам 3.61.03 «Падача звестак аб заканчэнні (незаканчэнні) дзеяння мытнай працэдуры мытнага транзіту».
Гэта дасць магчымасць дэкларантам (перавознікам) аператыўна ажыццяўляць маніторынг дастаўкі тавараў да мытнага органа прызначэння і заканчэння мытнай працэдуры мытнага транзіту, тлумачаць у Дзяржаўным мытным камітэце.