13 студзеня 2026, aўторак, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Як яны гэта здолелі»: Расейскія прапагандысты ўзрушаныя аперацыяй УСУ

5
«Як яны гэта здолелі»: Расейскія прапагандысты ўзрушаныя аперацыяй УСУ
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

СБУ атрымала доступ да камераў назірання ў момант нападу на Крымскі мост.

Расейскія вайсковыя прапагандысты ўзрушаныя магчымасцямі ўкраінскіх спецслужбаў пасля з'яўлення відэа апошняга ўдару па Керчанскім мосце ў Крыме, піша «Диалог».

Кадры з'явіліся сёння з раніцы, пасля чаго Z-ваенкары і супрацоўнікі крамлёўскіх інфармагенцтваў абураюцца і не разумеюць, як Украіна здолела атрымаць сакрэтныя кадры выбухаў, знятыя з камераў вонкавага відэаназірання на мосце.

Вядомы расейскі прапагандыст Аляксандр Коц у сваім Telegram-канале абураецца, што ўкраінскія спецслужбы могуць мець доступ і да іншых стратэгічных аб'ектаў Расеі.

Украінскі ваенны эксперт Аляксандр Каваленка ў адказ на хваляванні расейскага Z-ваенкара піша, што ўкраінскія спецслужбы сочаць і кантралююць не толькі стратэгічныя аб'екты Расеі, але і перамяшчэнні прапагандыстаў Крамля.

«Да якіх, да якіх, Шура... Да камеры назірання ў тваім пад'ездзе, вось да якіх. Падрыхтуй чыстую бялізну, тэпцікі і чакай», – адзначыў ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках