1 студзеня 2026, Чацвер, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскага актора, які выступіў супраць вайны, замянілі дыпфэйкам

3
Расейскага актора, які выступіў супраць вайны, замянілі дыпфэйкам
МАКСІМ ВІТАРГАН

А яго імя выдалілі з цітраў.

Аўтары серыяла «Кантакт», што выходзіць на платформе Premier, якая належыць медыяхолдынгу «Газпром-медыя», замянілі твар актора Максіма Вітаргана з дапамогай тэхналогіі Deepfake. Таксама яго імя выдалілі з цітраў. На гэта першым звярнуў увагу тэлеграм-канал «Рускае кіно ў топе».

Персанаж Вітаргана з'яўляецца ў сюжэце ў другой серыі другога сезона. Як адзначае «Медиазона», накладзены па-над яго тварам дыпфэйк-малюнак захоўвае практычна нязменны выраз, а сінхранізацыя руху вуснаў з вымаўленым тэкстам не заўсёды дакладная.

Сам Вітарган мяркуе, што пастанова аб замене яго твару на дыпфэйк магла быць ініцыяваная медыяхолдынгам «Газпром-медыя», які кантралюе платформу Premier і кінакампанію Good Story Media, адказную за серыял. Актор удакладніў, што асабіста не правяраў, як змянілі яго героя ў серыяле. З яго звестак, перад стваральнікамі серыяла ставілі задачу выразаць яго адтуль, аднак яго роля выявілася занадта важнай для сюжэту.

«Але! Мы не прывыклі адыходзіць і эканоміць грошы «Газпрома» (працэдура гэтая тэхналагічная зусім не танная). «Аднак не ўсё ў жыцці ўпіраецца ў грошы. Ёсць яшчэ і прынцыпы!» — прагучала недзе ў высокіх кабінетах «Газпром-медыя», — напісаў актор у Facebook. Ён дадаў, што яго ўжо прыбралі з пілотнай серыі праекта «Ева, нараджай» на платформе Start. Яго замянілі на Анатоля Белага, які неўзабаве таксама выказаўся супраць вайны і з'ехаў з Расеі. Чацвёрты сезон серыяла «Беспрынцыпныя» ад «Кінапошуку» здымуць без Вітаргана — яго персанаж прыбяруць са сцэнару.

Максім Вітарган вядомы сваёй пазіцыяй супраць расейскага ўварвання ва Украіну. У першы дзень вайны ён апублікаваў у Інстаграме, дзе ў яго больш за 700 тысяч падпісчыкаў, чорны квадрат і назваў яе ганьбай. Ён таксама падтрымліваў у сацыяльных сетках артыстаў, прызнаных «замежнымі агентамі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках