13 студзеня 2026, aўторак, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліна Шарэнда-Панасюк абвясціла галадоўку

6
Паліна Шарэнда-Панасюк абвясціла галадоўку

Актывістка «Еўрапейскай Беларусі» пратэстуе праз нечалавечыя ўмовы ў ІЧУ Рэчыцкага РАУС.

23 жніўня актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк абвясціла галадоўку, цалкам адмовіўшыся ад ежы.

Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», гэта стала пратэстам супраць жудасных умоваў, створаных адміністрацыяй ІЧУ Рэчыцкага РАУС.

«Пасля прыбыцця ў ізалятар Паліну змясцілі ў адзіночную камеру з поўнай антысанітарыяй, у якой ёсць кузуркі. У яе забралі ўсе асабістыя рэчы і прадукты, якія яна прывезла з сабой. Спаць яна павінна на жалезных крывых пласцінах «шконкі», бо ёй не выдалі ніякай пасцельных рэчаў. Яе не выводзяць на шпацыры і забаранілі ўсе тыпы перадач», - пішуць праваабаронцы.

Таксама стала вядома, што ў Рэчыцкім ІЧУ прайшлі апошнія следчыя дзеянні ў межах крымінальнай справы аб «злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі». На наступным тыдні справу перададуць у пракуратуру, а потым у суд Рэчыцкага раёна.

У 2021 годзе Паліну Шарэнду-Панасюк асудзілі на два гады пазбаўлення волі. У красавіку 2022 года яна атрымала яшчэ адзін год калоніі паводле арт.411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»).

Гэты тэрмін павінен быў скончыцца 6 жніўня, але на актывістку «Еўрапейскай Беларусі» распачалі яшчэ адну справу за «непадпарадкаванне». У канцы чэрвеня яе этапавалі ў «Навінкі», але яна адмовілася праходзіць псіхіятрычную экспертызу.

Паліна Шарэнда-Панасюк павінна была выйсці на волю 6 жніўня, але супраць яе распачалі новую крымінальную справу і перавялі з рэчыцкай калоніі ў СІЗА №3 у Гомелі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках