УСУ вызвалілі Рабоціна і прасоўваюцца да наступных двух сёл
- 28.08.2023, 8:51
- 9,686
Пра гэта паведаміла Мінабароны Украіны.
Намесніца міністра абароны Ганна Маляр у панядзелак, 28 жніўня, пацвердзіла вызваленне ўкраінскімі вайскоўцамі сяла Рабоціна Запарожскай вобласці.
Сілы абароны далей рухаюцца на паўднёвы ўсход ад гэтага паселішча. Са слоў Маляр, яны прасоўваюцца ў бок Новапракопаўкі і Ачарэтаватага "нягледзячы на люты супраціў ворага".
Рабоціна — сяло ў Запарожскай вобласці, якое расейцы акупавалі ў сакавіку 2022 года. Яно ляжыць на аўтадарозе з Арэхава ў акупаваны Токмак, які называюць лагістычным вузлом войска РФ. Ад Рабоціна да яго блізу 20 км, а далей знаходзіцца места Мелітопаль.


22 жніўня ў Мінабароны Украіны заявілі, што байцы зайшлі ў Рабоціна Запарожскай вобласці, а на наступны дзень усталявалі там сіне-жоўты сцяг.