13 студзеня 2026, aўторак, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 рэйсаў пайшлі на іншыя аэрадромы праз абмежаванні ў аэрапортах Масквы

3
10 рэйсаў пайшлі на іншыя аэрадромы праз абмежаванні ў аэрапортах Масквы

Маскоўскія аэрапорты ўночы спынялі прыём і адпраўку самалётаў на фоне нападу дронаў.

Маскоўскія аэрапорты Унукава, Дамадзедава і Жукоўскі часова не прымалі рэйсы, дзесяць самалётаў пайшлі на запасныя аэрадромы, паведаміла Расавіяцыя.

Пасажыры самалётаў, якія паляцелі на запасныя аэрадромы, у выніку былі «дастаўлены ў аэрапорты прызначэння».

Аэрапорты спынілі прыём і адпраўку рэйсаў а 2.30 ночы. Быў задзейнічаны план «Дыван» - яго выкарыстоўваюць пры незаконным перасячэнні мяжы, а таксама пры з'яўленні ў паветранай прасторы неапазнаных аб'ектаў, пісалі тэлеграм-каналы Baza і Mash.

У раёне Люберац быў знішчаны беспілотнік, які ляцеў у кірунку да Масквы, распавёў мэр Сяргей Сабянін.

Апошнім часам сталічныя аэрапорты не раз паведамлялі аб абмежаванні палётаў. Прычынай станавіліся атакі беспілотнікаў. Абмежаванні ўводзілі ўночы на 25 і 26 жніўня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках