ССА распавялі аб аперацыі Top Gun у Крыме
5- 28.08.2023, 11:09
- 16,124
Пашкоджаныя аб'екты 126 брыгады берагавой аховы Чарнаморскага флоту РФ.
Сілы спецыяльных аперацый Украіны супольна з іншымі падраздзяленнямі Сіл абароны знішчылі аб'екты 126 брыгады берагавой аховы Чарнаморскага флоту РФ. Пра гэта паведамляюць ССА Украіны ў Telegram 28 жніўня.
Падчас нападаў было выкарыстана некалькі ўдарных беспілотнікаў, якія нанеслі ўдары па месцы дыслакацыі падраздзялення акупантаў у Перавальным у Крыме. У выніку ўдараў вораг панёс страты забітымі і параненымі, гаворыцца ў паведамленні.
Складанасць правядзення аперацыі ў пэўных асаблівасцях рэльефу мясцовасці, адзначылі ў ССА, але дроны паспяхова пераадолелі маршрут і дайшлі да цэляў.
ССА апублікавалі фота аднаго з дронаў, якія ўдзельнічалі ў аперацыі.