Амерыканская гімнастка Сімона Байлз пабіла 90-гадовы рэкорд
3- 28.08.2023, 11:10
- 8,440
У гэтым годзе яна вярнулася ў спорт пасля двухгадовай паўзы.
Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Сімона Байлз заваявала золата чэмпіянату ЗША ў спартыўнай гімнастыцы ў шматборстве і пабіла рэкорд, які трымаўся 90 гадоў.
Для 26-гадовай Байлз гэтае золата стала восьмым. Раней абсалютны рэкорд у перамогах у шматборстве належаў Альфрэду Ёхіму, які здабыў сёмае золата ў 1933 годзе.
Таксама Байлз стала самай узроставай пераможцай чэмпіянату ЗША. Да гэтага самай старэйшай чэмпіёнкай была Лінда Мэтэні-Малвіхіл, якая здабыла золата ў 1971 годзе ва ўзросце 24 гадоў.
У 2023 годзе Байлз вярнулася ў спорт пасля двухгадовай паўзы. Перапынак быў звязаны з псіхалагічнымі праблемамі. Яна чатыры разы перамагала на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра ў 2016 годзе, на тых жа Гульнях яна ўзяла бронзу. У Токіё на яе рахунку бронза на бервяне і серабро ў камандным шматбор’і. Таксама яна з'яўляецца 19-разовай чэмпіёнкай свету.