На папулярным у беларусаў турэцкім курорце адбылася перастрэлка ў гатэлі
- 28.08.2023, 11:53
- 15,326
Ёсць загінулы.
Адзін чалавек загінуў, яшчэ тры атрымалі раны ў перастрэлцы ў гатэлі на курорце ў Турцыі, паведамляе выданне Yeni Şafak.
"У Бодруме адбыўся ўзброены канфлікт паміж трыма людзьмі, якія прыехалі ў гатэль на аўтамабілі, асобы якіх пакуль не ўстаноўленыя, і трыма людзьмі, якія пражывалі ў гатэлі", – піша газета.
Паводле звестак выдання, у выніку перастрэлкі загінуў 28-гадовы мужчына, двое 22-гадовых і 17-гадовы хлопец атрымалі раны і былі дастаўленыя ў лякарню.
Паводле факту інцыдэнту распачатае расследаванне. Зараз паліцыя шукае падазроных.