У Вільні запатрабавалі вызваліць беларускіх палітвязняў
- 28.08.2023, 14:02
- 2,434
Актывісты сабраліся на адной з цэнтральных вуліц горада.
У нядзелю, 27 жніўня, у Вільні прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, паведамляе тэлеграм-канал "Хартыя-97%".
Актывісты сабраліся на адной з цэнтральных вуліц горада і паднялі плакаты з фатаграфіямі і імёнамі зняволеных. Сярод іх былі Паліна Шарэнда-Панасюк, Марыя Калеснікава, Мікалай Статкевіч і іншыя.
Удзельнікі акцыі патрабавалі неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі і спынення гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі.
Варта адзначыць, што палітвязняў у Беларусі значна больш за тую лічбу, якую даюць праваабарончыя арганізацыі. Следчы камітэт абвясціў пра больш як 10 тысяч крымінальных спраў пратэстнай накіраванасці, што дазваляе ацаніць рэальныя маштабы рэпрэсій.
Праваабаронцы проста не ў стане падлічыць колькасць палітвязняў у Беларусі і ёсць шмат пытанняў да тых крытэраў, якія яны выкарыстоўваюць у ацэнцы людзей, якіх сёння кідаюць за краты.