Літва найбліжэйшым часам можа закрыць яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
11- 28.08.2023, 22:25
- 19,978
Пра якія пункты пропуску ідзе гаворка?
Літва плануе закрыць яшчэ два пункты з Беларуссю. Пра гэта паведаміла міністр унутраных спраў краіны Агнэ Білатайце, піша BNS.
- МУС прапануе закрыць яшчэ два пункты. Гэта памежныя пункты «Лаварышкі» (з беларускага боку «Катлоўка» - Заўв. рэд.) і «Райгарад» («Прывалка»), - паведаміла Агне Білатайце на сустрэчы з калегамі з краін Балтыі і Польшчы ў Варшаве ў 28 жніўня.
Кіраўніца ведамства адзначыла, што адпаведная прапанова ўжо сфармаваная, прыняцце пастановы ў гэтым пытанні «павінна быць зроблена найбліжэйшым часам».
Са слоў міністра, пастанова аб закрыцці яшчэ двух пунктаў пропуску была прынятая ў мэтах умацавання бяспекі краіны і для таго, каб развязаць праблему кантрабанды.
28 жніўня прадстаўнікі Літвы, Латвіі і Польшчы абмеркавалі на сустрэчы ў Варшаве механізм поўнага закрыцця межаў з Беларуссю. Агнэ Білатайце раней паведаміла, што пакуль няма звестак аб пагрозах, з-за якіх давылося б прымаць такія меры.
Нагадаем, 18 жніўня Літва ўжо закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю («Шумск» («Лоша») і «Цверач» («Відзы») у адказ на магчымыя пагрозы з боку наймітаў ПВК Вагнера.