УСУ дакладным ударам з HIMARS знішчылі расейскую САУ «Мста-С»
- 28.08.2023, 14:38
- 4,120
Удар быў нанесены на Запарожскім напрамку.
Узброеныя Сілы Украіны знішчылі самаходную артылерыйскую ўстаноўку «Мста-С» ударам з сістэмы HIMARS на Запарожскім кірунку. Як паведамляе liga.net, адпаведнае відэа апублікаваў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.
На запісе можна ўбачыць дакладнае патраплянне па САУ акупантаў з амерыканскай рэактыўнай сістэмы HIMARS.
Ярмак сцвярджае, што ўдар быў нанесены на Запарожскім кірунку, дзе сёння працягваецца наступленне Сіл абароны Украіны ў кіруеку Мелітопаля.
У раёне Рабоціна з пачатку лета ідуць бесчалавечныя баі. Гэты кірунак Токмака і Мелітопаля - вызваленне апошняга дазволіць Сілам абароны знішчыць лагістыку расейцаў на поўдні, выйсці да Азоўскага мора і даставаць ракетамі да часова акупаванага Крыма.
Дакладны адцінак фронту невядомы.