У Лаўрова апублікавалі карту Украіны з Крымам і Данбасам
5- 28.08.2023, 15:29
- 22,860
Публікацыя выклікала сапраўдны ажыятаж у сацыяльных сетках.
Расейскае пасольства ў ПАР апублікавала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Twitter карту «пашыранага BRICS», на якой Расея і Украіна пазначаныя ў сваіх міжнародна прызнаных межах.
У Лаўрова фактычна прызналі за Украінай усе яе акупаваныя тэрыторыі: на карце Крым, Данецкая, Луганская, Запарожская і Херсонская вобласці знаходзяцца ў складзе Украіны, піша «Дыялог.UA».
Публікацыя выклікала сапраўдны ажыятаж у сацыяльных сетках - карыстальнікі пакінулі дзясяткі каментароў, пасмейваючыся з расійскай дыпламатыі.
«Я рады бачыць, што Амбасада Расеі ў Паўднёвай Афрыцы разумее і ясна дае зразумець, што Крым з'яўляецца часткай Украіны, а не Расеі. Я спадзяюся, што ў амбасадара няма ніякіх планаў ляцець неўзабаве пасля таго, як ён выступіць з гэтай пазіцыяй, бо я чуў, што яго бос Пуцін не вельмі задаволены», - з сарказмам у каментары адзначае адзін з карыстальнікаў.
Пры гэтым расейцы ў сацыяльных сетках скандаляць, патрабуючы тэрмінова выдаліць карту і пакараць усіх вінаватых. Характэрна, што Тайвань на мапе расейскія дыпламаты таксама не аднеслі да Кітая, што можа не спадабаецца найбліжэйшаму саюзніку Масквы Пекіну.

